Jump to content

Вікісховішча:Структураваныя зьвесткі

From Wikimedia Commons, the free media repository
This page is a translated version of a page Commons:Structured data and the translation is 90% complete. Changes to the translation template, respectively the source language can be submitted through Commons:Structured data and have to be approved by a translation administrator.
Outdated translations are marked like this.

Shortcut: COM:SDC

Пра структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы

Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчышматмоўныя зьвесткі пра мэдыяфайл, якія могуць разумець людзі, і з дастатковай пасьлядоўнасьцю, каб іх маглі таксама аднастайна апрацаваць машыны.

Кароткія ўводзіны пачатковага ўзроўню ў Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы (3 хвіліны 43 сэкунды)

Асновы

Старонка кожнага мэдыяфайла ў Вікісховішчы мае ўкладкі «Інфармацыя пра файл» і «Структураваныя зьвесткі».

Мы глядзім на просты прыклад абранай выявы ў Вікісховішчы: Würfelzucker (2018).

Просты прыклад. Dietmar Rabich / Wikimedia Commons / “Würfelzucker -- 2018 -- 3564” / CC BY-SA 4.0

Дадайце шматмоўныя подпісы да файлаў

Пад укладкай Інфармацыя пра файл можаце дадаць подпісы пра файл на шматлікіх мовах: кароткія, прадметныя апісаньні файла, без гіпэрспасылак або вікітэксту. Гэтыя подпісы пра файл спрашчаюць знаходжаньне файла пры пошуку.

Што выяўлена (паказана) ў файле?

Пад укладкай Структураваныя зьвесткі можаце пазначыць, што адлюстроўваюць («апісваюць») у файле. У гэтым выпадку: 12 кубікаў белага цукру. Здымак экрану ніжэй анімаваны і паказвае, што апісальныя складнікі — шматмоўныя. Можаце пабачыць структураваныя зьвесткі на іншай мове, пераключыўшы вашыя моўныя налады інтэрфэйсу.
Дадатковыя зьвесткі: глядзіце Вікісховішча:Адлюстроўвае.

Іншыя заявы пра файл

Таксама пад укладкай Структураваныя зьвесткі можаце дадаць іншыя апісальныя зьвесткі пра файл. Гэты прыклад апісвае дазвол, стваральніка і ацэнку якасьці файла.
Дадатковыя зьвесткі: глядзіце Вікісховішча:Заявы.

Што структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы робяць

Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы паляпшаюць доступ, пошук, раскрыцьцё і забясьпечваюць новыя спосабы карыстаньня зьместам.

Паляпшэньне даступнасьці

  • Шматмоўнасьць: забясьпечваюць цэтлікі на больш як 300 мовах, якія дадаюць саматужна.
  • Даступнасьць: забясьпечваюць зьвесткі, якія робяць зьмест больш даступным для ўдзельнікаў з асаблівымі патрэбамі, напрыклад, для сьляпых і слабавідушчых.

Новыя шляхі знайсьці зьмест

  • Шукальнасьць: дазваляюць людзям лёгка знайсьці зьмест празь лепшыя апісаньні таго, што яны апісваюць.

Новыя шляхі адкрыць і скарыстаць зьмест

  • Злучаюць веды з розных крыніцаў: дапускаюць зьмест са шматлікіх крыніцаў разам, каб забясьпечыць новыя шляхі адкрываць і абмалёўваць прадмет.
  • Адкрываюць зборы і прадметы: супастаўляюць зьмест, каб забясьпечыць новыя шляхі адкрыцьця збораў і прадметаў.
  • Прыдатныя для выкарыстаньня іншымі вэб-бачынамі і службамі: Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы — вольныя і машыначытальныя, а значыць, гатовыя да выкарыстаньня ў дастасунках і іншым зьмесьце.

Паляпшэньне якасьці зьвестак

  • Зьвесткі са спасылкамі: зьвесткі могуць адсылаць да іх крыніцаў, што дазваляе вам бачыць спачатнага стваральніка зьвестак і супрацоўніцтва трэціх бакоў.
  • Запытаздатныя: дапускаюць запыты, каб спраўдзіць якасьць дадзеных сярод тысячаў файлаў адразу, што дазваляе людзям больш лёгка распазнаваць і выпраўляць адсутныя, састарэлыя або няслушныя зьвесткі.

Некалькі лёгкіх шляхоў пачаць

  • Загрузіце новы файл пад вольным дазволам у Вікісховішча. Вам падкажуць дадаць шматмоўныя подпісы да файла (старонка дапамогі) і апісаць заявы (старонка дапамогі).
  • Дадайце структураваныя зьвесткі ў некаторыя высакаякасныя выявы, падтрыманыя аддзяленьнем «Вікімэдыі», праз прыладу «Іса». (Вам варта ўвайсьці праз уліковы запіс «Вікімэдыі» тут.)

Open the ISA Tool on Toolforge

Зьвяжыцеся

Як можаце дапамагчы

Прылады, каб дадаць структураваныя зьвесткі ў файлы

«ДВАЦ» («Дадайце ў Вікісховішча апісальныя цьверджаньні») — дастасунак Вікісховішча, каб дапамагчы з рэдагаваньнем валам. Дазваляе дадаваць заявы ў шэраг файлаў (напрыклад, у катэгорыю). Прачытайце больш.

Cat2Data is a beginner-friendly user script for adding statements to all files in a category.

«Апісальнік» дазваляе вам дадаваць заявы «адлюстроўвае» з дапамогай гульнепадобнага інтэрфэйсу. Можаце адладзіць яго, скарыстаўшы канкрэтныя катэгорыі або запыты на Мове структураванага пратаколу і запыту рэсурсу (МСПЗР, анг. SPARQL).

«Выяваанатавальнік» — прылада, якая вядзе кампаніі анатаваньня выяваў у Вікісховішчы.

«Іса» — прылада, каб дапамагчы пачаткоўцам дадаваць заявы «адлюстроўвае» (depicts) і шматмоўныя подпісы да файлаў. Прачытайце больш.

«АдкрытаЎдакладніць» — магутная і гнуткая прылада, каб дадаваць структурныя зьвесткі ў файлы Вікісховішча валам (з выданьня 3.6).

«СЗВ» — сцэнар удзельніка, падобны да Кат-шмата, які дазваляе дадаваць абмежаваны лік заяваў у структураваныя зьвесткі файлаў у катэгорыі. Прачытайце больш.

WikiCrowd lets you add depicts statements by simply clicking on images.

Зьвесткі для распрацоўнікаў

Распрацоўку Структураваных зьвестак у Вікісховішчы адсочваюць на Фабрыкатары.

Структураваныя зьвесткі ў Вікісховішчы сілкуе апраграмаваньне Вікібаза. Да дадзеных магчыма атрымаць доступ праз інтэрфэйс праграмаваньня дастасунка (АПД). Глядзіце :mw:Вікібаза/АПД наконт дакумэнтацыі.

Пашырэньне, якім карыстаюцца для структураваных зьвестак, — ВікібазаМэдыяІнфо.

Частыя пытаньні

Якога кшталту структураваныя зьвесткі мне варта дадаць? Як мне варта апісваць пэўны файл у структураваных зьвестках?

  • Глядзіце Вікісховішча:Адлюстроўвае дзеля найлепшых практык наконт заяваў «Адлюстроўвае».
  • Калі ласка, зірніце на старонку Мадэляваньне для натхненьня і прыкладаў іншых заяваў. Вольна задавайце пытаньні там і рабіце ўнёсак у дакумэнтацыю самі. Узор дадзеных Структурных зьвестак у Вікісховішчы — незавершаная праца і прызначаецца для супольнасьці Вікісховішча.

Як я магу знайсьці файлы, якія ўжо маюць структураваныя зьвесткі?

Можаце скарыстаць пошук у Вікісховішчы, каб знайсьці файлы са структураванымі зьвесткамі. Некалькі прыкладаў:

You can also use the site Commons Walkabout, which provides a drill-down-style browsing interface for Commons Structured Data.

Як я магу дадаць структураваныя зьвесткі ў мноства файлаў адразу?

Можаце скарыстаць згаданыя на гэтай старонцы прылады; глядзіце вышэй.

Іншыя пытаньні?

Зірніце на старонку Частыя пытаньні.